Суд на тэрыторыі 102-й расійскай вайсковай базы ў Гюмры прысудзіў вайскоўца РФ, радавога Валерыя Пермякова да пажыццёвага зняволення за забойства сямі членаў сям'і Авецісян.
Па звестках армянскай газеты «Жахавурд», улады Арменіі і Расіі абмяркоўваюць варыянт абмену салдата на кіроўцу грузавіка, асуджанага ў РФ за ДТЗ.
«Улады Арменіі і Расіі, выдатна ўсведамляючы, што перадача Пермякова можа выклікаць новую хвалю незадаволенасці сярод насельніцтва Арменіі, абмяркоўваюць варыянт абмену вайскоўца на грамадзяніна РА, кіроўцы грузавіка Грач'я Аруцюняна, асуджанага за ДТЗ 13 ліпеня 2013 года. Гэта значыць, як толькі Пермякоў будзе перавезены ў Расію, адразу будзе абвешчана, што Аруцюняна выдадуць праваахоўнікам Арменіі», — цытуе выданне Aysor.am.
Прысудзіць падсуднага да максімальнага пакарання запатрабаваў пракурор, выступаючы ў спрэчках 12 жніўня.
***
У ходзе працэсу 27 мая адвакат заявіў ад імя сваякоў загінулай сям'і пазоў да РФ аб кампенсацыі ў памеры 450 тысяч еўра. Па словах адваката, нягледзячы на тое, што Пермякоў меў разумовыя адхіленні, камандаванне выдала яму зброю. Юрыст падкрэсліў, што Расія нясе адказнасць за дзеянні вайскоўцаў базы ў Гюмры.
У студзені Пермякоў прызнаў цалкам сваю віну ў здзейсненым злачынстве.
У жніўні 2015 года Пермякоў быў асуджаны за дэзерцірства са зброяй па службе, крадзеж і незаконнае нашэнне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў. Яго прысудзілі да 10 гадоў калоніі строгага рэжыму.
***
12 студзеня 2015 года ў горадзе Гюмры было здзейснена забойства сям'і Авецісян — ва ўласным доме застрэленыя пяцёра дарослых і дзіця. Праз тыдзень у бальніцы памерла параненае паўгадовае дзіця. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства расійскія памежнікі, якія ахоўвалі армяна-турэцкую мяжу, затрымалі Пермякова, які спрабаваў патрапіць на тэрыторыю Турцыі.