Спартыўны арбітражны суд у Лазане адхіліў скаргу Паралімпійскага камітэта Расіі на адхіленне расійскіх спартоўцаў ад Паралімпіяды 2016 года.

***

Міжнародны паралімпійскі камітэт 7 жніўня абвясціў пра адхіленне зборнай Расіі ў поўным складзе ад Гульняў у Рыа-дэ-Жанейра. Такое рашэнне было прынята пасля публікацыі дакладу незалежнай камісіі Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (ВАДА) аб сістэматычным ужыванні допінгу ў расійскім спорце.

Летняя Паралмпіяда пройдзе ў Рыа з 7 па 16 верасня. там будзе разыграна 528 камплектаў узнагародаў у 22 відах спорту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?