Двое рабочых, што рамантавалі кантактную сетку на скрыжаванні праспекта Пушкіна і вуліцы Панамарэнкі, атрымалі траўмы ў выніку ДТЗ, якое адбылося 23 жніўня, каля 12.00.

Работнікі аварыйнай службы рамантавалі абрыў кантактнай лініі. У гэты час аўтобус, што праязджаў побач, зачапіў люкам абвіслы провад і пацягнуў яго. У выніку трос абарваўся, а двое рабочых зваліліся з перакуленай калыскі на аўтамабіль Toyota RAV4, што стаяў на скрыжаванні.

У выніку здарэння 60-гадовы і 21-гадовы рабочыя атрымалі траўмы і былі шпіталізаваны. Стан старэйшага з іх ацэньваецца як цяжкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?