Суд Цэнтральнага раёна Мінска 25 жніўня пачне разгляд справы аб прызнанні экстрэмісцкай «інфармацыйнай прадукцыі на сайце 1863x.com». Як стала вядома праваабаронцам, суд будзе праходзіць у адкрытым рэжыме, пачатак судовага паседжання прызначаны на 14-00.

Меркаваны заснавальнік і адміністратар сайта 1863x.com Эдуард Пальчыс, вядомы таксама пад псеўданімам «Джон Сільвер», чакае суда ў следчым ізалятары №1 г. Мінска і на працэсе па гэтай прычыне быць не зможа. Інтарэсы Пальчыса па ягонай просьбе будзе прадстаўляць адвакат Ганна Бахціна.

Эдуарду Пальчысу ў чэрвені было прад’яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу («распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці або розні») і ч.2 арт. 343 КК («распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў»). Усяго ў матэрыялах следства налічваецца 9 эпізодаў распальвання варожасці, 2 эпізоды — матэрыялы парнаграфічнага зместу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?