На сайце Беларускай федэрацыі барацьбы з'явіўся тэкст з падзякай Юрыю Чыжу, які ў цяперашні час пад вартай.

«Паважаны Юрый Аляксандравіч! Вы чалавек усёй душой аддадзены барацьбе і спорце. Дзякуй Вам за падтрымку і дапамогу беларускай барацьбе, якую Вы аказвалі на працягу многіх гадоў.

Той вектар намаганняў, які Вы заклалі падчас Вашага кіраўніцтва федэрацыяй, прынёс свае вынікі. Нашы барцы годна прадставілі Беларусь на галоўным старце чатырохгоддзя. Жадаем здароўя, цярпення і мужнасці ў цяжкія хвіліны», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, з дзевяці медалёў нашых спартсменаў на Алімпіядзе ў Рыа — тры заваявалі прадстаўнікі барацьбы.

30 ліпеня намеснік міністра спорту Дубкоўскі змяніў Чыжа на пасадзе старшыні федэрацыі барацьбы Беларусі.

У цяперашні час Юрый Чыж знаходзіцца пад вартай па падазрэнні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?