Сітуацыя ў эканоміцы Беларусі абмеркавана на сустрэчы кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам урада і Нацбанка.
Кіраўніка дзяржавы праінфармавалі аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за мінулы перыяд 2016 года, сітуацыі на валютным рынку.
Абмяркоўвалася таксама супрацоўніцтва Беларусі з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі па канкрэтных пытаннях. У іх ліку праект па рэканструкцыі аўтадарогі Мінск-Гродна, які рэалізуецца сумесна з Сусветным банкам.
«Трэба ўсё рабіць, каб гэтае супрацоўніцтва не спынялася. Для нас гэта вельмі выгаднае супрацоўніцтва, асабліва ў гэты перыяд», - адзначыў кіраўнік краіны.
0
0
0
0
0
0