Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) заклікае Міністэрства адукацыі, Савет міністраў, а таксама будучых дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў падтрымаць адукацыю на беларускай мове.

У заяве прэзідыума партыі адзначаецца, што з кожным годам скарачаецца лік школ, у якіх прадметы вывучаюць на беларускай мове. «Школы і гімназіі, у якіх выкладанне вядзецца на беларускай мове, у буйных гарадах можна пералічыць па пальцах. Колькасць гадзін выкладання беларускай мовы для вучняў з'яўляецца непрымальна нізкай. У выніку большасць выпускнікоў сярэдніх школ не ў стане свабодна размаўляць на роднай мове», — сказана ў дакуменце.

Адзначаецца, што для адкрыцця новых беларускамоўных класаў патрабуюцца вялікія намаганні, а ў школах няма базы для адпаведнай адукацыі. Пры гэтым большасць бацькоў выступаюць за рускамоўную адукацыю для сваіх дзяцей з-за таго, што ў беларускамоўнай няма перспектывы.

Прэзідыум БСДП (Грамада) прапануе «негвалтоўны выхад з сітуацыі, якая склалася, — кожная новая пабудаваная школа ў краіне павінна стаць беларускамоўнай». «У Беларусі павінен з'явіцца нацыянальны ўніверсітэт з выкладаннем прадметаў на беларускай мове. Для працы на любой дзяржаўнай пасадзе, а таксама ў школе і ва ўніверсітэце адным з абавязковых патрабаванняў павінна стаць свабоднае валоданне беларускай мовай», — лічаць у партыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?