Паведамленне аб мініраванні паступіла раніцай 22 жніўня. Праваахоўнікі адрэагавалі на званок — прыпынілі пасяджэнні трох (Ленінскага, Кастрычніцкага і Партызанскага) раённых судоў і эвакуявалі 250 чалавек, 23 з якіх з’яўляліся абвінавачаным па крымінальных справах і ўтрымліваліся пад вартай.

Трывога не спраўдзілася. Спецыялісты-выбухатэхнікі і кінолагі не выявілі небяспечных прадметаў.

Супраць жанчыны распачалі крымінальную справу за ілжывае паведамленне аб небяспецы. «Мінёрка» можа атрымаць да пяці гадоў пазбаўленне волі.

Жанчына званіла з тэлефону-аўтамату побач з уваходам у метро «Пятроўшчына». Камеры назірання зафіксавалі невядомую. Міліцыя лічыць, што тэлефанавала менавіта яна.

Калі вы пазнаеце жанчыну на фота, праваахоўнікі просяць звяртацца з Маскоўскім РУУС (вул. Грушаўская, 9) альбо па тэлефонах: 8 (017) 208-78-15, 8 (017) 286-22-02 (факс), 8 (029) 674-54-44, 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?