Пра гэта старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель заявіў у інтэрв'ю kp.by.

— Што тычыцца расійскага сцяга, што мае папярэднія словы не так зразумелі або інтэрпрэтавалі, — сказаў Алег Шэпель «Камсамолцы». — Не трэба блытаць спорт з палітыкай. Афіцыйная дэлегацыя, якая выйдзе на стадыён «Маракана», будзе несці дзяржаўны сцяг Беларусі. І ніякі іншы.

Што тычыцца афіцыйных асоб, у тым ліку мяне, то пацвярджаю, што я сапраўды ў ложы для гасцей буду трымаць не толькі сцяг Беларусі, але і Расіі. У нас шмат агульнага. Нават два паралімпійскія чэмпіёны з Беларусі, якія цяпер выступаюць за Расію. Чаму я павінен ад іх адвярнуцца? Я раблю як кіраўнік Паралімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь і як спартсмен.

*** 

Нагадаем, што сёння стала вядома, што каманда Расіі канчаткова адхіленая ад Паралімпіяды, што пройдзе ў Рыа з 7 па 16 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0