23 жніўня прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка указам №340 узнародзіў некалькі замежных грамадзянаў «За важкі асабісты ўклад ва ўмацаванне міжнароднага аўтарытэту ўкраінскай дзяржавы, папулярызацыю яе гістарычнай спадчыны і сучасных дасягненняў і з нагоды 25-й гадавіны незалежнасці Украіны».

Сярод узнагароджаных — беларуская пісьменніца, аўтарка «Нашай Нівы» Наталка Бабіна. Яе Парашэнка ўзнагародзіў спецыяльнай адзнакай — юбілейным медалём «25 гадоў незалежнасці Украіны». Наталка Бабіна — кіраўнік таварыства ўкраінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў.

Гэтым самым медалём узнагароджаныя: Віктар Гутоўскі — кіраўнік Беларускага грамадскага аб'яднання ўкраінцаў «Ватра», Галіна Калюжная — кіраўнік Мінскага аб'яднання ўкраінцаў «Заповіт», Валянціна Логвін — старшыня грамадскага аб'яднання «Цэнтр украінскай культуры «Січ», Віктар Місіюк — кіраўнік украінскай навукова-педагагічнай суполкі «Берагіня» ў Беларусі; Раман Матульскі — дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі, кіраўнік таварыства «Беларусь — Украіна». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0