Міжнародная выстава‑кірмаш «Дызайн‑Фармат» адчынілася ў Менску 4 чэрвеня. Яе ладзяць НВЦ «Белэкспа» пры падтрымцы Беларускага саюзу дызайнераў.

«Дызайн‑Фармат» — выстава інтэрактыўная, і прадугледжвае стасункі паміж гледачамі й экспанэнтамі.

Адзін з экспанэнтаў выставы — мастак Алесь Пушкін,. Ён прэзэнтуе … шпакоўні.

Пяць домікаў для птушак мастак выставіў на пляцы свайго мястэчка яшчэ на 90‑годзьдзе БНР, у чаканьні вясны. З надыходам цяпла іх, сапраўды, засялілі шпакі.

Але «шпакоўні — хутчэй для людзей!» — мяркуе Алесь Пушкін, які потым разам з паэтам Міколам Маладзіком стварыў праект «Беларуская шпакоўня».

Паводле мастака, у росьпісу шпакоўняў удзельнічалі Лявон Вольскі, Аляксандар Мілінкевіч, Сьвятлана Алексіевіч — зь дзясятак слынных на ўсю Беларусь асобаў.

Іх творы можна набыць у Алеся Пушкіна, які застаецца на выставе ўсе дні.

Выстава будзе доўжыцца да 7 чэрвеня.

Антон Тарас

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0