Ваенная жандармерыя Польшчы аб'явіла ў вышук афіцэра рэзерву польскага войска Пятра Цапалу па падазрэнні ў шпіянажы на карысць Расіі. Пра гэта паведамляе TVP Info.
Паведамленне пра абвяшчэнне ў вышук было размешчана на сайце ваеннай жандармерыі па просьбе пракуратуры.
Ваенны гарнізонны суд у Варшаве па звароце пракурора выдаў рашэнне аб арышце афіцэра на тры месяцы. Улічваючы тое, што падазраваны хаваецца ад паліцыі, ён аб'яўлены ў вышук.
Паводле аб'явы аб вышуку, 41-гадовы Пётр Цапала падазраецца ў парушэнні артыкула 130 Крымінальнага кодэкса Польшчы — уваходжанне ў інфармацыйную сістэму з мэтай атрымання звестак, перадача якіх замежнай выведцы можа пагражаць бяспецы Польшчы або гатоўнасць да супрацоўніцтва з замежнымі спецслужбамі. Гэта злачынства караецца зняволеннем на тэрмін ад 6 месяцаў да 8 гадоў.
Афіцэра падазраюць таксама ў парушэнні іншых артыкулаў.
У той жа час Крымінальны кодэкс Польшчы прадугледжвае і іншыя пакаранні за розныя формы шпіянажу: удзел у дзейнасці замежнай разведкі прадугледжвае да 10 гадоў турмы, перадача інфармацыі — да 15 гадоў, кіраўніцтва разведвальнай дзейнасцю на карысць замежнай дзяржавы — да 25 гадоў пазбаўлення волі.