Турцыя пачала аперацыю па вызваленні памежнага горада Джэраблус ад экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава». У баявых дзеяннях удзельнічаюць артылерыя, авіяцыя і наземныя сілы.

Пачатку аперацыі папярэднічае артылерыйскі абстрэл пазіцый ісламістаў і серыя авіяўдараў з удзелам самалётаў кааліцыі пад кіраўніцтвам ЗША.

Згодна з планам вайсковага камандавання, пасля артпадрыхтоўкі на Джэраблус рушаць наземныя войскі, якія ўрадавыя СМІ называюць «спецыяльнай аператыўнай групай».

«Мэтай згаданай аперацыі таксама з'яўляецца прадухіленне новага патоку мігрантаў, забеспячэнне дастаўкі насельніцтву гуманітарнай дапамогі і ачыстка рэгіёну ад тэрарыстычных элементаў», — паведамляе агенцтва «Анадалу».

Як паведаміла вайсковая крыніца агенцтву «Рэйтэр», турэцкія салдаты ў Сірыю пакуль не ўвайшлі, бо бамбардзіроўкі і артпадрыхтоўка пакуль працягваюцца.

Джэраблус знаходзіцца на адлегласці каля аднаго кіламетра ад сірыйска-турэцкай мяжы. 20 ліпеня 2012 года Джэраблус быў заняты сіламі сірыйскай апазіцыі, якія замацаваліся ў горадзе.

У пачатку 2013 года баевікі «Ісламскай дзяржавы» выціснулі з Джэраблуса апазіцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?