Андрэй Рыбакоў заваяваў тады срэбра, Reuters.com
У пробах Ірыны Кулешы, Настассі Новікавай і Андрэя Рыбакова выяўлены анабалічны сродак — дыаксаметылтэтрагідрапірымідын. Акрамя гэтага, у пробах Новікавай і Рыбакова знойдзены станазалол.
Акрамя беларусаў у спіс трапілі тры кітайцы, чатыры казахі, два расіяніны, азербайджанец і два ўкраінцы. Усе спартсмены, апублікаваныя ў спісе, часова адхілены ад спаборніцтваў.
Адзначым, што гаворка ідзе пра пераправеркі пробаў, узятых на Алімпіядзе ў Пекіне.
Нагадаем, Рыбакоў у Пекіне заваяваў сярэбраны медаль, Новікава — бронзавы, Кулеша заняла чацвёртае месца.