Адна з самых бюджэтных сталічных службаў таксі «Алмаз» нязначна павысіла тарыфы. Кошт праезду аднаго кіламетра па-ранейшаму складае 0,55 рубля (5500 рублёў), аднак падаражаў кошт пасадкі ў аўто — з 1,84 рубля да 2,84 рубля.
Цяпер мінімальная паездка, у якія ўваходзіць тры кіламетры шляху, каштуе 4,49 рубля (44900 рублёў), а не 3,49 рубля (34900 рублёў).
Самай таннай службай пасажырскіх аўтаперавозак па-ранейшаму застаецца «Убер». Кошт праезду аднаго кіламетра складае 0,37 рубля (3700 рубля).