«Нашы міжнародныя партнёры з гэтага параду атрымаюць сігнал, што Украіна можа сама сябе абараніць, але патрабуе далейшай падтрымкі. Бо наш вораг — гэта краіна, якая займае дзявятую частку сушы і мае вайсковы бюджэт у дзясяткі і дзясяткі разоў большы за нашы», — заявіў прэзідэнт.

«Азіраючыся назад на больш чым два гады вайны, можна ўпэўнена сцвярджаць, што ворагу не ўдалося рэалізаваць ні адной стратэгічнай задачы, ён не змог паставіць Украіну на калені. За гэта і загінулі 2504 нашыя воіны», — дадаў ён.

«25 гадоў таму мы абралі сабе незалежную будучыню, гэта мы стварылі тое, што Пуцін потым назваў самай вялікай геапалітычнай катастрофай», — заявіў Парашэнка.

«Товарищ москаль, на Украину шуток не скаль», — працытаваў прэзідэнт верш Уладзіміра Маякоўскага «Доўг Украіне».

Парад у гонар 25-й гадавіны незалежнасці пачаўся ў Кіеве ў сераду раніцай. Міністр абароны Сцяпан Палтарак зрабіў аб'езд войскаў — Нацгвардыі, памежнікаў, удзельнікаў данбаскага канфлікту і паліцыю, павіншаваўшы іх са святам.

Прадстаўнікі расійскіх уладаў на момант напісання нататкі Украіну не віншавалі, аднак свае віншаванні Пятру Парашэнку ў лісце накіраваў патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

«У 1991 годзе Украіна абрала шлях самастойнага развіцця, уступіўшы на які, яна ўвайшла ў іншую рэальнасць і сутыкнулася з мноствам новых, часцяком грозных выклікаў. Адным з іх, да майго глыбокага шкадавання, працягвае заставацца канфлікт на ўсходзе краіны», — цытуе ліст патрыярха прэс-служба РПЦ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?