Намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Анатоль Хішчанка, які вылучаецца ў дэпутаты прадстаўнікоў па Магілёўскай сельскай акрузе №88, застаўся без адносна «ўладнай» канкурэнткі.

Намесніца дырэктара Кадынскай сярэдняй школы Наталля Тарасенка, якую некаторыя СМІ палічылі кандыдатам ад «вертыкалі», спыніла выбарчую гонку па ўласным жаданні.

Выглядае, што Хішчанка будзе адзіным дэпутатам ад ЛДПБ, які патрапіць у палату прадстаўнікоў. Апроч таго, у Савеце Рэспублікі апынецца Сяргей Гайдукевіч, старшыня партыі.

Паводле дадзеных ЦВК, Хішчанка вылучыўся ўсімі трыма магчымымі спосабамі — сабраў подпісы выбарцаў, атрымаў падтрымку працоўнага калектыву і прынёс «накіраванне» ад партыі.

Канкурэнтамі Хішчанкі засталіся пяць вылучэнцаў ад палітычных партый, пераважна апазіцыянеры.

* * *

110 кандыдатаў, якія будуць «абраныя» ў парламент — абноўлены спіс

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?