«Авіякампанія «Белавія» стане першым перавозчыкам, які пачне выконваць рэйсы ў новы аэрапорт Маскоўскай вобласці Жукоўскі. Рэйсы па кірунку Мінск — аэрапорт Жукоўскі будуць выконвацца штодня з 12 верасня», — сказалі ў прэс-службе.

Па панядзелках, серадах, пятніцах і суботах рэйс будзе ранішні з вылетам з Мінска ў 08.15 па мінскім часе, у астатнія дні — вячэрні рэйс з вылетам з Мінска ў 18.05. Кошт квітка ў адзін бок — ад 34 еўра, у абодва бакі - 63 еўра, уключаючы таксы і зборы.

«Нягледзячы на тое, што пасажырапаток на ўжо выкананых рэйсах з Мінска ў Маскву пастаянна расце, па-ранейшаму вялікая колькасць людзей аддаюць перавагу іншым відам транспарту з-за больш нізкага кошту. Мы спадзяемся, што тыя тарыфы, якія мы прапанавалі, дазволяць нам паспяхова канкураваць з наземнымі відамі транспарту, павысіць прывабнасць авіяперавозак і іх даступнасць. Пакуль рэйсы будуць выконвацца толькі адзін раз у дзень, але калі мы ўбачым цікавасць з боку пасажыраў, то павялічым колькасць», — падкрэсліў генеральны дырэктар ААТ «Авіякампанія «Белавія» Анатоль Гусараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?