У вёсцы Масты Правыя 44-гадовы мужчына выкраў даволі экзатычную рэч.

На вуліцы Леніна індывідуальны прадпрымальнік гандляваў кавунамі. Вясковец падышоў да аўтамабільнага прычэпа і як сапраўдны знаўца ён стукаў, услухоўваючыся у кожны кавун, а калі знайшоў на яго думку самы спелы, проста на вачах у прадаўца узяў і ўцёк разам з 5-ці кілаграмовай ягадай.

Пазней супрацоўнікі міліцыі затрымалі зламысніка, кавун быў знойдзены, але не ўвесь.

Крымінальная справа заведзена па артыкуле «рабаванне», санкцыя артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі да 6 гадоў, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0