Сёння адбудзецца ці не самы важны матч футбольнага лета ў беларускіх рэаліях. На «Барысаў-Арэне» а 21-й гадзіне згуляюць у матчы кваліфікацыі Лігі Еўропы БАТЭ і «Астана».

Тыдзень таму атрымаў траўму Аляксандр Глеб

Тыдзень таму атрымаў траўму Аляксандр Глеб

Тыдзень таму БАТЭ, які у пачатку жніўня з трэскам вылецеў з футбольнай Лігі чэмпіёнаў, дзе ў групавым раўндзе правёў пяць сезонаў,

прайграў у сталіцы Казахстана з лікам 2:0. Атрымалі траўмы Аляксандр Глеб і Сяргей Верамко.

Цяпер, каб выйсці ў групавы турнір Лігі Еўропы (у ёй БАТЭ гуляў у сезонах 2009/2010 і 2010/2011), трэба перамагаць з розніцай у тры мячы. Інакш заўзятары застануцца без футбольнай восені.

Лёсаванне групавога турніру ЛЕ пройдзе ў пятніцу. Будзе створана 12 групаў па чатыры каманды.

А сёння пройдзе лёсаванне групавога турніру футбольнай Лігі чэмпіёнаў, куды прабіўся расійскі «Растоў» з Цімафеем Калачовым.

Учора «Растоў» разграміў «Аякс» 4:1, а Калачоў зрабіў галявую перадачу.

А вось кіпрскі АПОЭЛ з Рэнанам Брэсанам выбыў з турніру, прайграўшы «Капенгагену».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0