У момант перасячэння чыгуначнага пераезду на забарончы сігнал светлафора на трактар наехаў пасажырскі цягнік «Мінск-Гомель». Пасля гэтага цягнік «Гомель-Гродна», які рухаўся ў супрацьлеглым накірунку, быў вымушаны экстрэнна затармазіць, але ўсё адно зачапіў трактар.
У выніку ДТЗ кіроўца і 60-гадовая мясцовая жыхарка, пасажырка трактара, шпіталізаваныя ў рэанімацыю.