Інцыдэнт адбыўся ў раённым цэнтры 24 жніўня.
Журналіст Кастусь Жукоўскі, які з'яўляецца даверанай асобай Алеся Атрошчанкі, запісаў на відэа агрэсіўныя паводзіны пенсіянеркі.
«Прэзідэнт у нас як чалавек. А вы падонкі! Убірайцеся, гады!», — крычала бабуля.
Потым яна развярнулася спінаю да пікета і, задраўшы спадніцу, пачала трэсці сваімі панталонамі.
Урэшце пенсіянерка выйшла проста на дарогу, ужо адтуль працягнуўшы крычаць абразы.