Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 жніўня ўказ, які ўносіць змяненні і дапаўненні ў асобныя ўказы па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці і падаткаабкладання ў мэтах прывядзення іх у адпаведнасць з апошнімі змяненнямі Падатковага кодэкса. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент таксама скарэктаваў Палажэнне аб ажыццяўленні дзейнасці ў сферы ігральнага бізнэсу на тэрыторыі Беларусі, якое было зацверджана ўказам нумар 9 ад 10 студзеня 2005 года, у частцы прадастаўлення сваякам магчымасці звяртацца ў суд з заявай аб абмежаванні фізічнай асобы ў наведванні ігральных устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях на тэрмін ад шасці месяцаў да трох гадоў.

Гэта новаўвядзенне абумоўленае тым, што многія ўдзельнікі азартных гульняў, маючы ігральную залежнасць, не могуць прымусіць сябе не наведваць такія ўстановы, што вядзе да цяжкага матэрыяльнага становішча іх блізкіх і разбурэння важнейшага сацыяльнага інстытута дзяржавы — сям'і.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?