Увечары 25 жніўня быў перапынены рух на адной з ліній Мінскага метрапалітэна.
На станцыі «Маскоўская» мужчына ўпаў паміж вагонамі цягніка, які прыбыў, паведамілі ў дыспетчарскай метро.
Паводле слоў дзяжурнага дыспетчара, мужчыну дасталі, ён жывы.
Надзвычайнае здарэнне адбылося ў 19.19. Затрымка ў руху склала шэсць хвілін.