Міжнародны цягнік Гродна — Кракаў зробіць сваю першую паездку ўжо 4 верасня. Фінансаваць дадзены чыгуначны кірунак будзе польскі бок.

З чыгуначным рухам, які звязваў бы Польшчу і Беларусь, у Гродне ўсё складана. Цягнік, які доўгі час хадзіў у суседнюю краіну, адмянілі яшчэ ў 2015 годзе з-за таго, што сродкаў на фінансаванне дадзенага кірунку ў польскага прыгранічнага рэгіёна не было. Праблему доўга вырашалі на рэспубліканскім узроўні, бо цягнік, які звязваў бы дзве краіны, быў вельмі важны для жыхароў памежных тэрыторый.

У рэшце рэшт было вырашана, што новы цягнік па старым маршруце будзе хадзіць не толькі да Кузніцы, як раней, але і да Кракава. Фінансавацца ён будзе за кошт польскага Міністэрства інфраструктуры і будаўніцтва. Там распавялі падрабязнасці:

«Так, новы цягнік кампаніі Intercity SA пачне хадзіць па маршруце Гродна — Кракаў і назад ўжо з 4 верасня 2016 года. Да першага пункта на тэрыторыі Польшчы Кузніцы можна будзе дабрацца за 38 хвілін. У Беластоку цягнік будзе праз 2 гадзіны 36 хвілін, у Варшаве — праз 6 гадзін, а ў Кракаў ён прыбывае праз 8 гадзін 32 хвіліны», — распавяла прэс-сакратар Міністэрства інфраструктуры і будаўніцтва Эльжбэта Кісіль.

Таксама ў міністэрстве распавялі і пра цэны на квіткі. Так, да Кракава ён будзе каштаваць 21,40 еўра, а да Кузніцы — 6,10.

Дзеці да чатырох гадоў могуць ехаць бясплатна. Для дзяцей да 12 гадоў дзейнічае льготны праезд. Таксама ёсць спецыяльная прапанова для ўладальнікаў Карты паляка — кошт праезду з Гродна да Кузніцы для гэтай катэгорыі грамадзян будзе складаць 4 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?