У Таронта (Канада) тры чалавекі забітыя стрэламі з арбалета, яшчэ двое атрымалі раненні, паведамляе тэлеканал CTV News.

Па дадзеных паліцыі, сярод ахвяраў - двое мужчын і адна жанчына. Медыкі канстатавалі іх смерць.

Па падазрэнні ў дачыненні да інцыдэнту затрыманы адзін чалавек, яго матывы высвятляюцца. Як паведаміў тэлеканалу прадстаўнік мясцовай паліцыі Дэвід Хопкінсан, пакуль застаецца незразумелым, ці было забойства наўмысным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0