У Мёрскім раёне выкрадзена 11 дарожных знакаў, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.

Інфармацыя пра крадзеж паступіла ў Мёрскі РАУС 25 жніўня. Адміністрацыя ДЭУ-34 РУП «Віцебскаўтадар» паведаміла, што з 15 па 24 жніўня на ўчастку аўтадарогі Полацк — Мёры — Браслаў скралі 11 дарожных знакаў і стоек да іх. Урон склаў 803 рублі.

Раённы аддзел Следчага камітэта распачаў па факце справу па ч. 1 арт. 205 КК Беларусі (крадзеж).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0