Справа ў тым, што тэрыторыю, дзе стаіць іх дом (каля кіламетра ад «Драздоў-2»), упадабала кампанія «Тапас», адным з топ-менеджараў якога лічаць нападаючага прэзідэнцкай хакейнай каманды Паўла Белага.

Узамен сям’я атрымала ад «Тапаса» тры кватэры ў Мінску і грашовую кампенсацыю.

Адвакат Сячко — Аляксей Ярмошын, сын старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай. Дзякуючы яго юрыдычнай падтрымцы сям’я Сячко атрымала днямі паперу з Вярхоўнага суда за подпісам намесніка старшыні Андрэя Забары. 23 жніўня ён прыпыніў выкананне рашэння аб высяленні жыхароў дома.

Аляксей Ярмошын (злева) і Аляксандр Сячко. Фота Onliner.by.

Аляксей Ярмошын (злева) і Аляксандр Сячко. Фота Onliner.by.

Калі ўвечары 24 жніўня ў катэдж прыйшлі судовыя выканаўцы, сям’я Сячко паказала ім дакумент.

Аднак ужо ўраніцы 25 жніўня з’явілася новае рашэнне за подпісам таго ж намесніка старшыні Вярхоўнага суда Андрэя Забары — у ім фактычна адмянялася тое, што было падпісана два дні таму.

Сям’і Сячко давялося выехаць з катэджа.

«У пятніцу атрымаў прыпыненне выканання рашэння суда аб высяленні з катэджа кліентаў. Дабіваўся гэтага паўгода. Адмяніць гэтае прыпыненне «Тапас» змог сёння за дзве гадзіны. Добра жыць пры вяршэнстве закона», — напісаў у сваім фэйсбуку Аляксей Ярмошын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?