У Беларусі з 2012 года праводзяцца выбарачныя абследаванні хатніх гаспадарак па пытаннях занятасці, вынікі якіх не публікуюцца. Згаданыя абследаванні даюць Нацыянальнаму статыстычнаму камітэту магчымасць ацаніць структуру працаздольнага насельніцтва, якое афіцыйна не працаўладкавана.

У бюлетэні «Працоўныя рэсурсы і занятасць насельніцтва» за 2015 год, які ёсць у распараджэнні БелаПАН, паведамляецца, што летась, паводле ацэнкі Белстата, працоўныя рэсурсы Беларусі складалі 5,9 млн. чалавек, у тым ліку на занятае насельніцтва прыходзілася 4,5 млн. чалавек, а «іншае працаздольнае насельніцтва ў працаздольным узросце», якое па нейкіх прычынах афіцыйна не працаўладкавана, ацэньвалася ў 1,38 млн. чалавек.

Паводле ацэнкі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, «іншае працаздольнае насельніцтва» ў 2015 годзе ўключала ў тым ліку 41,3 тыс. «беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне», а таксама 202 тыс. «асоб, якія не маюць працы, актыўна яе шукаюць і гатовыя распачаць яе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?