У апошнія дні лета чакаецца цёплае і сухое надвор'е, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

«У апошнія дні лета чакаецца цёплае і сухое надвор'е. Яго абумовіць антыцыклон Gerd, які перамяшчаецца праз тэрыторыю Беларусі ва Украіну, сфарміраваны ў цёплай паветранай масе», - адзначыў начальнік службы.

У суботу будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература ноччу складзе 8-15 градусаў вышэй за нуль, днём чакаецца 26-32 градусы цяпла.

Ападкі ў нядзелю таксама не прагназуюцца. Тэмпература ноччу складзе 9-16 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 25-32 градусы цяпла, па паўночным усходзе - плюс 21-24.

Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складзе 15-22 градусы вышэй за нуль.

У панядзелак на фоне высокага ціску будзе праходзіць малаактыўны атмасферны фронт: ноччу ў асобных раёнах Віцебскай вобласці, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённы час магчымы навальніцы. Тэмпература ноччу складзе 13-18 градусаў вышэй за нуль, днём чакаецца 25-32 градусы цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?