Чатыры наймацнейшыя чэмпіянаты Еўропы змогуць аўтаматычна атрымліваць месцы ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў. Ніводны з клубаў Англіі, Германіі, Італіі і Іспаніі не будзе праходзіць праз кваліфікацыйны турнір.

Пераможца Лігі Еўропы будзе атрымліваць пуцёўку ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў (цяпер ён можа патрапіць у раўнд плэй-оф).

Падзел на шлях чэмпіёнаў і шлях прадстаўнікоў ліг у Лізе чэмпіёнаў УЕФА захаваецца і пакіне клубам шанец прабіцца ў Лігу чэмпіёнаў і Лігу Еўропы па выніках у нацыянальных турнірах.

Новая сістэма падліку клубных каэфіцыентаў: клубы будуць ацэньваць выключна па ўласных выніках, г.зн. каэфіцыент асацыяцыі больш не будзе ўплываць на каэфіцыент клуба (выключэнне: калі каэфіцыент клуба менш, чым 1/5 каэфіцыента асацыяцыі).

Пры разліку каэфіцыентаў будуць улічвацца гістарычныя поспехі клуба ў дадзеным турніры. Клубы, што перамагалі ў Лізе чэмпіёнаў і ў Лізе Еўропы, атрымаюць дадатковыя ачкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0