На буйным амерыканскім аўкцыёне, які праводзіцца Stack's Bowers Galleries быў выставілі ўнікальны лот, які з'яўляецца гістарычнай рэліквіяй для Беларусі, паведамляе сайт БелБаністыка.
Са стартам $6000 быў выстаўлены поўны набор банкнот-узораў «міфічных» беларускіх банкнот з партрэтам Купалы і Скарыны, гербам Пагоня і Бел-чырвона-белым сцягам. Гэтыя банкноты былі надрукаваныя ў 1994 годзе ў Германіі кампаніяй Giesecke & Devrient, але пакуль яны «даехалі» да Беларусі, паспелі змяніцца дзяржаўны герб і сцяг. З-за гэтых падзей тыраж гэтых банкнот быў знішчаны.
Усе банкноты, выстаўленыя на аўкцыёне Stack's Bowers Galleries без найменшага сумневу з'яўляюцца сапраўднымі, бо прайшлі працэдуру экспертнай праверкі. Усе 6 банкнот прадаваліся адным лотам са стартавай цаной $6000, але ахвотных зрабіць стартавую стаўку не знайшлося. Але дзякуючы Stack's Bowers Galleries шырокай грамадскасці сталі даступныя якасныя выявы ўсіх 6 наміналаў легендарнага знішчанага выпуску беларускіх банкнот.
На 1 рубель намаляваная Камянецкая вежа, на 5 рублях — Спаса-Еўфрасіннеўская царква ў Полацку. 10 рублёў ўпрыгожвае партрэт Якуба Коласа, 20 рублёў — партрэт Янкі Купалы, 50 рублёў — партрэт Максіма Багдановіча, а на самым буйным намінале ў 100 рублёў змешчаны партрэт Францыска Скарыны.