— Вы ведаеце, як гэты артыкул называўся ў савецкі час? Хто старэйшы — ведае. Спекуляцыя — скупка і перапродаж з мэтай нажывы, — нагадаў генпракурор Аляксандр Канюк. — Што тычыцца незаконнага прадпрымальніцтва, гэты артыкул мае два моманты: без рэгістрацыі і з неадпаведным суб'ектам. Як мы можам яго выкінуць? Для чаго гэта Цапкала (кіраўнік Парка высокіх тэхналогій) робіць? Гэта проста піяр-ход айцішнікаў.

Напярэдадні кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала ў інтэрв'ю «СБ. Беларусь Сегодня» выказаў меркаванне пра тое, што з «нашага крымінальнага заканадаўства даўно трэба выключыць адказнасць за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць (за выключэннем медыцынскай, звязанай з жыццём людзей, і фінансавай, звязанай з вытворчасцю фальшывых грошай, будаўніцтвам розных фінансавых пірамід і інш.)».

Валерый Цапкала прывёў у прыклад заснавальнікаў кампаніі Apple Стыва Джобса і Стыва Вазняка, якія ў Беларусі «хутчэй за ўсё, былі б прыцягнуты да адказнасці за «незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, звязаную з атрыманнем даходу ў буйным памеры, здзейсненую групай асобаў» па арт. 233 Крымінальнага кодэкса. А ў Штатах яны і самі зарабілі, і рушылі наперад сусветны хай-тэк».

Аляксандр Канюк падкрэсліў, што «катэгарычна не згодны з тым, што трэба гэты артыкул прыбраць».

— Для мяне як пракурора па вызначэнні ён існуе. Я абавязаны яго выконваць, пакуль яго не ліквідуюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?