4 чэрвеня ў інфармацыйнай праграме «Нашы навіны» тэлеканала АНТ быў паказаны сюжэт пра тое, як напярэдадні Алімпійскіх гульняў кітайскія дзеткі вучаць беларускую мову.

Карэспандэнтка АНТ Інэса Плескачэўская распавяла, што гэта ўваходзіць у праграму падтрымкі алімпійскіх зборных. За кожнай з краін‑удзельніц Алімпійскіх гульняў замацаваны шэраг школаў, вучні якіх вучаць мовы дадзенай дзяржавы. Усяго у праграме падтрымкі задзейнічана 500 школ. У гэтым спісе, вядома, ёсць і Беларусь.

Карэспандэнтка АНТ душэўна распавяла пра тое, як першаклашкам падабаецца вучыць беларускую мову. У кадры было бачна, з якім задавальненнем дзеткі вымаўляюць «Прывітанне!» і чытаюць дзяржаўны гімн Беларусі.

Але сама аўтарка сюжэта цягам трох яго хвілін не вымавіла ніводнага беларускага слова. Па‑руску размаўлялі і студэнткі‑выкладчыцы (нашыя суайчынніцы, што вучацца ў Пекінскім універсітэце).

Кастусь Вансяцкі, Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0