Непаўнагадовы хлопец трапіў пад цягнік Вільня—Мінск на станцыі Ашмяны ў Гродзенскай вобласці, паведаміў супрацоўнік прэс-службы Міністэрства ўнутраных спраў Аляксандр Марчанка.

«Машыніст падаваў сігналы, але малады чалавек быў вельмі захоплены сваім тэлефонам. Дзякуючы экстраннаму тармажэнню хуткасць цягніка знізілася, але сутыкнення пазбегнуць не ўдалося. Юнака адкінула на насып, дзе ён атрымаў лёгкія пашкоджанні», — удакладніў Марчанка.

З пачатку года на БЧ адбылося 78 няшчасных выпадкаў, з іх 52 — са смяротным зыходам. «У чарговы раз нагадваем грамадзянам пра неабходнасць быць уважлівымі, не адцягвацца і выконваць правілы бяспекі пры перасячэнні чыгуначных шляхоў», — падкрэсліў супрацоўнік прэс-службы МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?