26 жніўня ў Варшаве праходзіць сустрэча кіраўнікоў урадаў дзяржаў Вышаградскай групы з канцлерам Германіі Ангелай Меркель, у рамках якой кіраўнікі ўрадаў Венгрыі і Чэхіі выказаліся за стварэнне адзінай еўрапейскай арміі.

Перад пачаткам перамоў прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан прэзентаваў свае прапановы, якія датычацца змяненняў у Еўрасаюзе: «Мы павінны прытрымлівацца вельмі рыгарыстычнай бюджэтнай палітыкі, заснаванай на эканамічным росце. Таксама неабходна аддаць асноўны прыярытэт пытанням бяспекі. Менавіта таму трэба пачаць ствараць супольную еўрапейскую армію».

У сваю чаргу, прэм'ер-міністр Чэхіі Багуслаў Саботка заявіў, што Еўропа мае патрэбу ў больш блізкім супрацоўніцтве ў галіне абароны: «Больш старанная ахова межаў Шэнгенскай зоны — гэта не толькі пытанне супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам. Мы павінны пачаць дыскусію аб стварэнні агульнай еўрапейскай арміі. Гэта будзе нялёгкі працэс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?