president.gov.ua

president.gov.ua

«Беларускі міністр падзякаваў прэзідэнту Украіны за садзейнічанне ў аднаўленні канструктыўнага дыялогу Беларусі з Еўрапейскім саюзам», — паведамляе прэс-служба ўкраінскага лідара.

«Асобная ўвага» была нададзеная эканамічнаму супрацоўніцтву паміж дзвюма краінамі. Бакі «адзначылі мэтазгоднасць актывізацыі гандлёва-эканамічных адносін за кошт пашырэння супрацоўніцтва ў машынабудаванні, энергетыцы, аграпрамысловым комплексе і транспартнай сферы», а таксама важнасць правядзення чарговага пасяджэння міжурадавай украінска-беларускай змешанай камісіі ў верасні гэтага года ў Мінску.

Суразмоўцы таксама падкрэслілі важнасць завяршэння ўладкавання беларуска-ўкраінскай мяжы «ў адпаведнасці з лепшымі сусветнымі стандартамі».

Парашэнка «выказаў зацікаўленасць Украіны ў развіцці сеткі навучальных устаноў з мэтай стварэння спрыяльных магчымасцяў для вывучэння ўкраінскай мовы ў раёнах кампактнага пражывання этнічных украінцаў у Беларусі».

У час сустрэчы абмяркоўваліся таксама пытанні арганізацыі сумесных культурных мерапрыемстваў у сувязі з 345-годдзем аўтара першай Канстытуцыі Украіны — гетмана Піліпа Орліка, які нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Мінскай вобласці.

На сустрэчы ў МЗС кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Павел Клімкін і Уладзімір Макей «пацвердзілі важнасць развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва» і пагадзіліся з неабходнасцю правесці пасяджэнне міжурадавай змешанай камісіі «ужо найбліжэйшым часам», паведаміла прэс-служба ўкраінскага МЗС.

Клімкін «праінфармаваў свайго беларускага калегу аб складанай сітуацыі з бяспекай гуманітарнай сітуацыі на акупаваных Расіяй тэрыторыях АР Крым і г. Севастопаль, а таксама на Данбасе».

У кантэксце 25-годдзя абвяшчэння незалежнасці Украіны Макей заявіў: «Сёння мы разумеем, што за незалежнасць трэба змагацца».

Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага знешнепалітычнага ведамства, падчас двухдзённага візіту Макей, акрамя Парашэнкі і Клімкіна, сустрэўся таксама з віцэ-прэм'ер-міністрам — міністрам рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Украіны Генадзем Зубко і мэрам Кіева Віталем Клічко.

«Прэзідэнт Украіны П.Парашэнка падзякаваў беларускаму боку «за бліскучую арганізацыю мінскіх перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны». Падкрэсліў, што мінскія дамоўленасці з'яўляюцца безальтэрнатыўнай асновай для мірнага ўрэгулявання канфлікту. Са свайго боку У.Макей запэўніў ў гатоўнасці Беларусі і надалей рабіць усё магчымае для ўстанаўлення міру ў брацкай Украіне», — гаворыцца ў рэлізе.

На сустрэчы з Парашэнкам абмеркаваныя таксама пытанні «актывізацыі палітычнага дыялогу, у тым ліку на вышэйшым узроўні, пашырэння міжпарламенцкіх кантактаў, меры па актывізацыі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, у тым ліку ліквідацыі штучных бар'ераў ва ўзаемным гандлі». Асобна разгледжаны перспектывы далейшай нармалізацыі адносін Беларусі з ЕС і ЗША пры садзейнічанні Украіны. На сустрэчы таксама падкрэслена важнасць пашырэння гуманітарнага супрацоўніцтва, вывучэння беларускай мовы ва Украіне і ўкраінскай — у Беларусі.

Па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі Макей перадаў прэзідэнту Украіны падарунак у сувязі з 25-годдзем незалежнасці Украіны — слуцкі пояс.

На сустрэчы ў МЗС Макей падкрэсліў, што, выбудоўваючы двухбаковыя ўзаемаадносіны з Украінай, Беларусь «будзе кіравацца толькі сваімі нацыянальнымі інтарэсамі».

У Кабінеце міністраў на перамовах з Зубко абмеркаваны комплекс двухбаковых пытанняў гандлёва-эканамічнага характару. Макей «падкрэсліў неабходнасць больш эфектыўна выкарыстоўваць магчымасці ўзаемадзеяння Беларусі і Украіны як дзяржаў, якія ўдзельнічаюць або якія імкнуцца да ўдзелу ў розных аб'яднаннях эканамічнай інтэграцыі».

Макей разам з кіраўніком Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі Віталем Клічко прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця жылога комплексу беларускай амбасады ва Украіне. Узвядзенне аб'екта, які складаецца са шматкватэрнага жылога дома для дыпламатаў і рэзідэнцыі пасла, вялося са снежня 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?