Урад ЗША выдасць крэдыт у 2,45 млрд даляраў аператару чыгунак Amtrak для пакупкі новых цягнікоў, паляпшэння пуцей і платформаў, паведаміў віцэ-прэзідэнт Джозэф Байдэн.

Getty

Міністэрства транспарту заявіла, што гэта самы буйны крэдыт за ўсю гісторыю яго існавання.

Паляпшэнні закрануць чыгуначную сетку на паўночным усходзе ЗША. У планы кампаніі ўваходзіць, напрыклад, развіццё хуткасных чыгунак паміж Вашынгтонам і Бостанам.

Байдэн заявіў, што трэба пашыраць інвестыцыі ў інфраструктуру.

«Нам патрэбныя такія інвестыцыі, каб прымусіць увесь гэты рэгіён, ды і краіну ў цэлым, рухацца наперад і ствараць новыя працоўныя месцы», — заявіў Байдэн.

Чыгуначная сістэма ЗША адстае ад іншых развітых краін, асабліва гэта прыкметна ў сектары хуткасных дарог.

Amtrak плануе пачаць рух новых цягнікоў ў 2021 годзе. Іх хуткасць складзе 160 міль (257 кіламетраў) у гадзіну, а тэхнічна яны будуць здольныя разганяцца да 180 міль (каля 300 км) у гадзіну.

У новых цягніках будзе на траціну больш пасажырскіх месцаў.

Паўночна-ўсходні транспартны калідор ЗША — адзін з самых загружаных у краіне. На гэтым маршруце знаходзяцца Вашынгтон, Бостан і Нью-Ёрк. Паводле дадзеных Amtrak, у 2015 годзе ім скарысталася рэкордная колькасць пасажыраў — 11,7 мільёна чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?