Facebook абнавіў рубрыку «Trending» (Папулярныя навіны) пасля паведамленняў аб палітычнай прадузятасці пры выбары навін. У прэс-службе кампаніі заявілі, што зрабілі рубрыку больш аўтаматызаванай.

Цяпер Facebook даручыць робатам ствараць апісанне навін, таксама карыстальнікі будуць бачыць колькасць людзей, якія абмяркоўваюць гэтую навіну. Мэта Facebook, гаворыцца ў прэс-рэлізе, зрабіць рубрыку зручнай для як мага большай колькасці людзей. «Гэта складана, калі мы будзем абагульняць тэмы ўручную», — тлумачаць у кампаніі.

У маі 2016 года ў ЗША былыя супрацоўнікі Facebook распавялі выданню Gizmodo, што сацыяльная сетка штучна прасоўвае навіны на карысць ліберальнага лагера ў шкоду кансерватыўнага. Пасля гэтага Facebook трапіла пад шквал крытыкі ў СМІ.

Пасля гэтага сенатар Джон Тун запатрабаваў ад кампаніі адказаць на абвінавачванні. У прэс-службе сацыяльнай сеткі тады растлумачылі, што «не выявілі ніякіх доказаў сістэматычнай палітычнай прадузятасці» пры фарміраванні рубрыкі Trending, а кансерватыўныя і ліберальныя тэмы прадстаўленыя ў ёй практычна аднолькава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?