Працягваюць паступаць звесткі аб загінулых у выніку магутнага землятрусу 24 жніўня і наступных падземных штуршкоў у Італіі. Як паведамляюць інфармагенцтвы, колькасць загінулых узрасла да 281 чалавека, у медыцынскіх установах застаюцца каля 400 пацярпелых, прычым 40 з іх знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане. Каля 2,5 тысяч чалавек засталіся без прытулку.

Адзначаецца, што ў найбольш пацярпелым ад прыроднай катастрофы горадзе Аматрычэ ратавальнікі ўсё яшчэ вядуць пошукі 15 зніклых без вестак чалавек.

Землятрус пачаўся ўначы з 24 на 25 жніўня, затым было яшчэ некалькі падземных штуршкоў рознай магнітуды.

Грамадзяне Беларусі, якія хочуць выказаць сваю салідарнасць з італьянскім народам, могуць пакінуць запіс у кнізе спачуванняў, адкрытай у пасольстве Італіі ў Мінску, а таксама напісаць на адрас [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?