Пра гэта паведаміў міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі, які ўзяў удзел у рэспубліканскім семінары-практыкуме ў Магілёўскай вобласці.

«Сёння шмат робіцца для таго, каб урачыстыя моманты ў жыцці нашых грамадзян, такія як нараджэнне дзіцяці, шлюб, можна было правесці ў максімальна прыгожай, камфортнай, цікавай абстаноўцы. Нашы загсы аказваюць разнастайныя платныя паслугі, праводзячы ўрачыстыя мерапрыемствы як у саміх памяшканнях загсаў, так і падчас выязных мерапрыемстваў у розных культурных месцах. Пералік такіх месцаў вызначаны ў кожным горадзе, у кожным населеным пункце. Але сёння мы разглядаем пытанне, каб пашырыць пералік такіх паслуг, месцаў правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў», — сказаў Алег Сліжэўскі.

Падрыхтаваны праект пастановы Савета Міністраў, які прадугледжвае пашырэнне пераліку допуслуг, якія будуць аказваць загсы. «Напрыклад, на працягу пэўнага часу дэ-факта праходзяць цырымоніі ўрачыстага ўшанавання юбілейных дат сям'і — 50-годдзе, 25-годдзе, сярэбранае вяселле, залатое вяселле. Гэтыя паслугі запатрабаваныя насельніцтвам, аказваюцца загсамі, але юрыдычна пакуль не замацаваныя», — растлумачыў міністр. Плануецца, што паслугу замацуюць ў дакуменце і яна будзе аказвацца яшчэ шырэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?