У Гродзенскім раёне шукаюць дваіх падлеткаў, якія самавольна пакінулі інтэрнат у вёсцы Парэчча і месцазнаходжанне якіх дагэтуль не вядомае. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

«Гарадзенскім РАУС адшукваюцца двое выхаванцаў УА «Парэчская дзяржаўная дапаможная школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў», якія 26 жніўня каля 21 гадзіны самавольна пакінулі інтэрнат. Месцазнаходжанне іх да гэтага часу не вядомае», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы УУС.

Міліцыяй адшукваюцца Дубік Дзяніс Андрэевіч 2000 года нараджэння і Лявіцкі Аляксандр Юр'евіч 2001 года нараджэння. На выгляд першаму 15 гадоў, рост яго каля 160 см. Быў адзеты ў чорную майку, цёмна-сінія спартовыя штаны і шэрыя кеды. Аляксандр Лявіцкі быў адзеты ў зялёную майку, светла-шэрыя спартовыя штаны і сінія кеды з белымі палоскамі. На выгляд яму таксама каля 15 гадоў, рост — каля 170 см.

Калі вам вядомая якая-небудзь інфармацыя пра месцазнаходжанне хлопцаў, міліцыя просіць паведаміць у Гродзенскі РАУС па тэлефонах (8052) 797700, 797742, 797706 або па нумары 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0