Польская «Галерэя сталёвых фігур» падрыхтавала экспазіцыю, якая складаецца з рэплік сучасных суперкараў і легендарных аўтамабіляў мінулага, сабраных з аўтахламу — у прыватнасці, у экспазіцыі прадстаўленыя Bugatti Veyron і Lamborghini Aventador. Металалом для скульптур завезлі са звалкі горада Прушкаў, у якім размешчаная галерэя.

Паведамляецца, што скульптуры для галерэі збіралі 50 мастакоў з усяго свету. Гаспадаром выставы з'яўляецца мясцовы прадпрымальнік Марыюш Алейнік, вядомы ў Польшчы пад псеўданімам Jose Angel. Акрамя машын ён выстаўляе ў галерэі скульптуры трансформераў і розных кінагерояў, таксама сабраныя з аўтахламу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?