Увечары 27 жніўня на МКАД сутыкнуліся тры аўтамабілі.
Па папярэдніх дадзеных, 33-гадовая жанчына-кіроўца Audi, у машыне якой аказалася пашкоджана кола, выйшла на праезную частку агледзець паломку.
У гэты момант яе ўдарыў і прыціснуў да машыны «Фальксваген». У яго ж, у сваю чаргу, урэзаўся яшчэ адзін аўтамабіль.
Ад атрыманых падчас ДТЗ траўмаў жанчына памерла на месцы.
0
0
0
0
0
0