Натальля Пяткевіч запрасіла ЮНІСЭФ падключыцца над падрыхтоўкай праекту стратэгіі ААН па барацьбе з гандлем людзьмі, якая б забясьпечыла ўсебаковы падыход да гэтай праблемы.
З Мігелам Д’Эскота Брокманам былі абмеркаваныя пэрспэктывы супрацоўніцтва беларускай дэлегацыі з офісам старшыні 63‑й сэсіі Генасабмлеі ААН, якая будзе доўжыцца зь верасьня 2008 па верасень 2009 году.
З прадстаўніком ЮНІСЭФ намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі абмеркавала практычныя пытаньні адносна умоваў і крытэраў дзейнасьці Дзіцячага фонду ААН у краінах зь сярэднім узроўнем даходаў, да якіх адносіцца Беларусь. У сувязі з павышэньнем узроўню жыцьця гэтыя ўмовы і крытэры мяняюцца. Бакі пагадзіліся зь неабходнасьцю працягу дзейнасьці ЮНІСЭФ у Беларусі незалежна ад ўзроўняў даходу на душу насельніцтва, паведамляе БЕЛТА.
***
Нагадаем, што Натальля Пяткевіч побач зь іншымі беларускімі высокімі чыноўкамі, уваходзіць у сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўрасаюзу і ЗША, але, відаць, па лініі ААН, можна.