Другі фестываль гастранамічнай культуры «Тбілісоба Баржомі» з аншлагам прайшоў у Верхнім горадзе сталіцы ў суботу, 27 жніўня.

Па ўсёй тэрыторыі ўжо культавага для Мінска месца для гасцей былі падрыхтаваныя розныя конкурсы, майстар-класы па грузінскай кулінарыі, песні ды пляскі, фуд-корты з нацыянальнай грузінскай ежай.

Таптанне вінаграду. З натоўпу выкрыкваюць: «Давайце хутчэй, мы ж беларусы!»

Таптанне вінаграду. З натоўпу выкрыкваюць: «Давайце хутчэй, мы ж беларусы!»

Пасля таптання вінаграду дзяўчыны ўзнялі грузінскі сцяг. Людзі ацанілі гэта шквалам апладысментаў.

Пасля таптання вінаграду дзяўчыны ўзнялі грузінскі сцяг. Людзі ацанілі гэта шквалам апладысментаў.

Арганізатары ўсталявалі спецыяльнае месца, дзе дзеці маглі пакарміць козачак.

Арганізатары ўсталявалі спецыяльнае месца, дзе дзеці маглі пакарміць козачак.

На фестывалі панавала сяброўская атмасфера: грузіны прызнаваліся ў любові да беларусаў, беларусы адказвалі тым жа. А пасля разам рабілі сэлфі.

Грузін з Батумі вучыцца ў сталіцы на медыка. Кажа, што вельмі падабаюцца беларусы, а Мінск лічыць вельмі прыгожым горадам. Неаднаразова падзякаваў за такі братэрскі фестываль.

Грузін з Батумі вучыцца ў сталіцы на медыка. Кажа, што вельмі падабаюцца беларусы, а Мінск лічыць вельмі прыгожым горадам. Неаднаразова падзякаваў за такі братэрскі фестываль.

Фестываль сабраў сапраўды вялікую колькасць людзей. І гэта адбілася на чэргах. Негледзячы на тое, што на фестывалі прысутнічала каля дзясятка палатак з ежай, людзям давялося доўга чакаць перад тым, як пакаштаваць якую-небудзь грузінскую страву.

Затое хапала месцаў, дзе можна было паесці ці адпачыць пры жаданні.

Затое хапала месцаў, дзе можна было паесці ці адпачыць пры жаданні.

Апафеозам фестывалю стаў выступ папулярнага ў Грузіі гурта Kahaberi & Khanums. Людзі спявалі грузінскія, украінскія і беларускія песні ўсе разам. Дарослыя ведалі словы і спявалі, а маладыя падхоплівалі рытм і танчылі.

Ці былі Вы на фестывалі? Якія засталіся ўражанні? Выказвайцеся ў каментарах!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?