Пасажыр загінуў, пілот і яшчэ адзін пасажыр шпіталізаваныя. Катастрофа адбылася 27 жніўня ў 19.34 каля вёскі Будзіла Браслаўскага раёна.
Пад Браславам разбіўся трохмясцовы гідрасамалёт-амфібія «Че-23М». Выратавальнікі знайшлі на месцы здарэння гідраплан, з якога выцякала паліва.
Пілот гідрасамалёта з траўмамі рознай ступені цяжкасці знаходзіцца ў шпіталі. Адзін з пасажыраў памёр па дарозе ў шпіталь, другі атрымаў нязначныя пашкоджанні. Абставіны інцыдэнту пакуль не паведамляюцца.