Жорсткае забойства вядомага журналіста, заснавальніка сайта «Беларускі партызан», да гэтага часу не раскрытае. Нягледзячы на гэта калегі ў Беларусі, Украіне, Расіі і іншых краінах свету спадзяюцца, што вінаватыя будуць знойдзеныя і панясуць пакаранне.
Павел Шарамет быў забіты 20 ліпеня гэтага года падчас тэракта ў Кіеве. Выбух здарыўся ў 7.45 раніцы на рагу вуліцы Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка. Машына, у якой спрацавала выбухоўка, належала сузаснавальніцы «Украинской правды» Алене Прытуле, але яе ў аўтамабілі не было.
Павел Шарамет пахаваны ў Паўночных могілках у Мінску.
0
0
0
0
0
0