Прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў шпіталізаваны і знаходзіцца на стацыянарным лячэнні. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным у нядзелю, 28 жніўня, паведамленні кабінета міністраў.
«На думку спецыялістаў, поўнае медыцынскае абследаванне і наступнае лячэнне запатрабуюць пэўнага часу», — адзначаецца ў паведамленні ўрада, распаўсюджанай нацыянальным інфармацыйным агенцтвам УзА.
Ніякіх падрабязнасцяў пра захворванне не прыводзіцца.
Як піша «Фергана.ру», па неафіцыйнай інфармацыі, 78-гадовы прэзідэнт у ноч на 27 жніўня мог перанесці інсульт. Па дадзеных крыніц выдання, «у Ташкент ужо прыляцелі аўтарытэтныя дактары з-за мяжы, якія лячылі яго раней і знаёмыя з гісторыяй хваробы Карымава».
Карымаў кіруе Узбекістанам фактычна з 1989 г., як ён стаў першым сакратаром ЦК кампартыі рэспублікі.