Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка павіншаваў жыхароў Данецка з днём горада, выказаўшы з імі салідарнасць. Зварот апублікаваны на старонцы кіраўніка дзяржавы ў Instagram.
«У свята нашай Незалежнасці ў Данецку узвіўся сіне-жоўты сцяг і прагучаў украінскі гімн. Гэта падзея стала вельмі сімвалічнай і яшчэ раз нагадала расійскім наёмнікам, што Данбас быў, ёсць і застанецца ўкраінскім. З днём горада, дарагія данчане! Мы з вамі», — напісаў Парашэнка.
У дзень незалежнасці Украіны 24 жніўня ў інтэрнэце з'явілася відэа, зробленае ў цэнтры Данецка, на якім чутно выкананне гімна краіны.